esperanto.net

Што такое Эспэранта?

Эспэранта — гэта міжнародная мова, прызначаная, каб спрыяць кантактам паміж людзьмі розных краінаў і культураў. Вучыць яе прасьцей за якую іншую нацыянальную мову.

Мова Эспэранта распачатая з праекта, які ў 1887 годзе апублікаваў доктар Л. Л. Заменгоф. У наш час на ёй размаўляюць людзі з 120 краін. Дакладную колькасьць тых, хто карыстаецца ёю, не вядомае.

Акрамя таго, існуе шмат перакладных і арыгінальных твораў літаратуры. Выходзяць радыё-перадачы. У некаторых выпадках Эспэранта ўжываецца як навуковая мова, мова камерцыі і як працоўная мова некаторых няўрадавых арганізацый.

Adreso: http://www.esperanto.net/info/baza/be_eo-baza.html
Lasta ŝanĝo: 2002-06-24
La retejo estas omaĝata al ĝia kreinto Torben Kehlet.
Ekde junio 2002 administras ĝin UEA, reto@uea.org.